Экскурсія ў музей Якуба Коласа

4 чэрвеня навучэнцы групы 65Э з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай Аленай Валянцінаўнай наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску. Навучэнцы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з усебаковай дзейнасцю народнага паэта Беларусі. Асаблівае ўражанне выклікала мемарыяльная частка музея, у якой захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Навучэнцы з захапленнем прынялі ўдзел ва ўсіх інтэрактыўных прапановах цудоўнага экскурсавода Івана. Прыемна адзначыць, што першакурснікі былі актыўнымі і добра праявілі свае веды па творчасці Якуба Коласа, чым, у сваю чаргу, прыемна ўразілі супрацоўнікаў музея.