Сцежкамі малой радзімы

У межах тыдня родня мовы ў народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі прайшло інтэрактыўнае мерапрыемства з элементамі дапоўненай рэальнасці “Сцежкамі малой радзімы”. Гэта гульня, распрацаваная на манер вядомай тэлевізійнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. Пытанні рыхтавалі не тэлегледачы, а навучэнцы, якія наведваюць аб’яднанне па цікавасцях “Старонкі гісторыі”, а за круглым сталом сядзелі першакурснікі, якія толькі-толькі пазнаёміліся з гісторыяй установы адукацыі. Прапанаваныя пытанні раскрывалі таямніцы гісторыі не толькі ўстановы адукацыі, але і наваколля: адлюстроўвалі звесткі пра гісторыю Пухавіцкага раёна, якія адначасова маюць дачыненне да гісторыі каледжа. Пытанні дапаўнены QR-кодамі, праз якія можна даведацца больш падрабязную інфармацыю па тэме пытання.

Акрыленыя поспехам, наведвальнікі аб’яднання прапанавалі правесці гэтую гульню і для навучэнцаў старэйшых курсаў. Юнакі з выпускной групы 34УЭ паказалі бездакорныя веды па гісторыі ўстановы адукацыі. А гэта не можа не радаваць: праз паўгода яны пойдуць у дарослае жыццё, захаваўшы гонар за тое месца, у якім набываюць спецыяльнасць.