Творчая спадчына выкладчыкаў каледжа

Да 115-годдзя з Дня нараджэння паэта-сатырыка Захара Якаўлевіча Біралы, выкладчыка ўстановы адукацыі -1945-1971 гг) абноўлена экспазіцыя “Творчая спадчына выкладчыкаў каледжа”. Барыс Муха перадаў для дэманстрацыі цікавыя дакументы з архіва, які захоўваўся ў сям’і паэта: аўтограф верша “Люблю Радзіму Беларусь”, перапіска з Яфімам Гаварушкам, даведка, што іЗахар Якаўлевіч працаваў настаўнікам па ліквідацыі няграматнасці ў вёсцы Раўнаполле, асабісты лісток па ўліку кадраў.