Вучнёўская канферэнцыя

У каледжы прайшла чарговая вучнёўская канферэнцыя, на якой навучэнцы прадставілі даследванні на самыя разнастайныя тэмы. Віншуем наведвальнікаў аб’яднання па цікавасцях “Старонкі гтсторыі” з паспяховым выступленнем на канферэнцыі! Навучэнец другога курса Арцём Бачароў прадставіў цікавае даследванне на тэму “Пра што гавораць назвы вуліц пасёлка Мар’іна”. З работы можна даведацца, адкуль паходзяць назвы вуліц пасёлка, у якім размешчаны каледж, а таксама цікавыя факты пра тапаніміку Пухавіцкага раёна. Першакурснік Іван Лахадыр прэзентаваў не меней захапляльнае даследванне на тэму “Паходжанне назвы нашай краіны”.