У Мар’інай Горцы прайшоў вечар памяці Генадзя Кляўко

У карціннай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея 18 мая 2022 года прайшоў вечар у знак 90-годдзя з дня нараджэння вядомага паэта. Пра жыццё і творчасць Генадзя Кляўко гаварылі дырэктар Пухавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Ала Андросава, супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч, намеснік старшыні Пухавіцкай раённай арганізацыі ветэранаў Ірына Васілеўская, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэт Уладзімір Мазго, кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Алена Свірыдава. Але, пэўна, самым эмацыянальным, насычаным было выступленне Артура Генадзьевіча Кляўко — сына паэта, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы, руплівага захавальніка творчай спадчыны свайго бацькі.

Падрабязней  — па спасылцы https://zviazda.by/be/news/20220525/1653466871-u-marinay-gorcy-prayshou-vechar-pamyaci-genadzya-klyauko.