Дыплом трэцяй ступені ва ўдзеле ў літаратурна-мастацкім конкурсе “Каласавіны 2022”

Дыплом трэцяй ступені ва ўдзеле ў літаратурна-мастацкім конкурсе “Каласавіны 2022”

У ДУК “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” адбыліся Каласавіны-2022 – свята, прыўрочанае 140-годдзю з Дня нараджэння Якуба Коласа. У літаратурна-мастацкім конкурсе чытальнікаў і мастакоў прыняла ўдзел каля пяцідзесяці вучняў школ Пухавіцкага раёна. У конкурсе малюнкаў да твораў Якуба Коласа работа Матвеева Марка – навучэнца групы 123М —  “У школцы” да зместу трылогіі “На ростанях” адзначана Дыпломам трэцяй ступені.