105-годдзе з Дня нараджэння Алеся Бачылы

105-годдзе з Дня нараджэння Алеся Бачылы

2 сакавіка 2023 года кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі правяла свята, прысвечанае 105-годдзю з Дня нараджэння Алеся Бачылы. Алесь Мікалаевіч Бачыла – беларускі паэт, драматург, перакладчык. Ён нарадзіўся ў вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна.

Сюжэтнасць яго вершаў, напеўнасць радкоў далі магчымасць многія творы пакласці на музыку. Напэўна, самы знакаміты з іх — песня “Радзіма мая дарагая”, у якой выразна і пранікнёна выказаны пачуцці да роднай зямлі і сфармуляваны шчырыя пажаданні:

Навокал жыццё расцвітае –

І песня ўзлятае сама:

Мне лепей ад роднага краю

Нічога на свеце няма…

Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!..
…Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!

Падчас мерапрыемства навучэнцы  пазнаёміліся з біяграфіяй паэта-земляка, прачыталі яго вершы, праслухалі і праспявалі песні на словы Алеся Бачылы.