З Коласам у сэрцы

З Коласам у сэрцы

У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі прайшлі мерапрыемствы “З Коласам у сэрцы”, прыўрочаныя Дню нараджэння Якуба Коласа. Кіраўнік народнага музея Свірыдава А.В. расказала пра стасункі класіка і яго сям’і з установай адукацыі. Навучэнцы – члены аб’яднання па цікавасцях “Старонкі гісторыі” падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра жанчын з сям’і песняра, а таксама віктарыну “пясняр роднай зямлі”. На працягу першага тыдня лістапада быў наладжаны прагляд фільма “Крочым за Коласам”.