Вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»
З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе атрымала працяг рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».
У Мінскай вобласці ў перыяд з лютага па верасень 2024 года адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць».
У рамках конкурсу ўдзельнікам давялося даследаваць гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на сваёй тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды, здабываць і сістэматызаваць інфармацыю аб сваёй установе адукацыі. Вынікам працы стала стварэнне летапісу ўстановы.
У намінацыі «Летапіс устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі» навучэнец групы 70Э Макар Пуціцкі стаў пераможцам! Работа, выкананая пад кіраўніцтвам свірыдавай А.В., заняла першае месца!