Усебеларускі дыктант «Я раскажу пра Перамогу»
Выкладчык Кандрацьеў Я.М. і кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдава А.В. арганізавалі ўдзел навучэнцаў першага курса ва ўсебеларускім дыктанце «Я раскажу пра Перамогу». Пісаць дыктоўку першакурснікі селі за парты з Героямі-выпускнікамі ўстановы адукацыі. Гэта Уладзімір Лабанок, Аляксандр Чарныш, Аляксандр Давідовіч. Свірыдава А.В. нагадала пра іх гераічную дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кандрацьў Я.М. абазначыў важнасць свята Дзень Перамогі, неабходнасць захоўваць памяць пра тое, што перажылі нашы продкі дзеля нашага мірнага і якаснага жыцця.