Тройчы наш дзень

Тройчы наш дзень

У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі кіраўнік Свірыдава А.В. правяла для навучэнцаў першага курса выхаваўчае мерапрыемства “Душа народа”. Яно прыўрочана Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна.

Навучэнцы з цікавасцю прынялі ўдзел у абмеркаванні сфармуляваных да іх пытанняў: што вядома пра дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў другую нядзелю мая; як узніклі дзяржаўныя сімвалы нашай краіны; які сэнс закладзены ў нашы дзяржаўныя сімвалы.

Кіраўнік народнага музея расказала навучэнцам цікавыя факты пра нашы дзяржаўныя сімвалы, якія адшукала на старонках СМІ – у газетах “Звязда”, “Беларусь сёння”, “Сельская газета”.

Праз правядзенне мерапрыемства мы падкрэслілі значнасць гэтых неад’емных сімвалаў суверэннай Беларусі, напоўненых доблесцю і гераізмам. Усведамляем іх глыбокую гістарычную ролю ў захаванні грамадскай згоды на беларускай зямлі. Памятаем, што грамадзянам, якія ведаюць і паважаюць нацыянальныя каштоўнасці, пад сілу зрабіць Айчыну працвітаючай.