Новы навучальны год для навучэнцаў групы 115М пачаўся з музейных заняткаў.
Першы ўрок на тэму «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» арганізавала і правяла кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдава А.В.
Гэта была інтэрактыўная гутарка з выкарыстаннем музейных экспанатаў, якімі папоўніўся фонд музея за апошні час.
Асабістыя рэчы, дакументы, метадычныя распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў былых выкладчыкаў каледжа Тамары Уладзіміраўны і Уладзіміра Дарафеевіча Рошчыных перадала ў музей іх дачка – Ірына Уладзіміраўна.
Кожны з экспанатаў суправаджаўся пэўным аповедам – навучэнцам было цікава пазнаёміцца.
Змест першага ўрока садзейнічаў выхаванню пачуцця гонару за месца, дзе набываеш спецыяльнасць, а таксама вялікай павагі за людзей, што жывуць і працуюць тут.
На думку арганізатара, падобныя мерапрыемствы спрыяюць развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення.