Выхаваўчая гадзіна “Нам выпала шчасце тут вучыцца…” стала лагічным працягам выхаваўчых мерапрыемстваў, прыўрочаных Дню ведаў. Менавіта пад такой назвай наведвальнікі аб’яднання па цікавасцях “Старонкі гісторыі” арганізавалі і правялі для навучэнцаў групы 115 “М” займальна-пазнавальную праграму.
Вандруючы па экспазіцыі музея, навучэнцы рыхтавалі для аднагрупнікаў цікавыя пытанні і загадкі, адказы на якія пашыралі веды па гісторыі ўстановы адукацыі, дзе яны правучыліся цэлы год, і без якой паспелі засумаваць за канікулы. Нечаканым сюрпрызам стала насценная газета “З новым навучальным годам”, створаная 50 гадоў таму — у далёкім 1968 годзе. Другакурснікі пазнаёміліся з цікавасцямі і планамі ранейшых студэнтаў, параўналі іх са сваімі, а таксама акрэслілі тэматыку сустрэч у музеі гісторыі ўстановы адукацыі на 2018/2019 навучальны год.