Музейныя заняткі ў мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея
Музейныя заняткі на тэму “Якуб Колас і Пухавіччына” прайшлі ў мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея для навучэнцаў групы 69Э. Першакурснікі ўзгадалі вядомыя факты з біяграфіі пісьменніка, а таксама даведаліся, што звязвала класіка беларускай літаратуры з Пухавіцкім раёнам. Навуковы супрацоўнік Прановіч А.А. расказаў цікавыя звесткі не толькі пра жыццё класіка беларускай літаратуры у нашым рэгіёне, а і пра тое, як стваралася музейная экспазіцыя. Навучэнцы выкарысталі ўнікальную магчымасць дагрануцца да рэчаў Якуба Коласа, якія перадала сям’я пісьменніка. Музейныя заняткі прайшлі ў атмасферы добрых адкрыццяў.