КРЕОН-2025
Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-дасугавых мерапрыемстваў для навучэнскай моладзі «КРЕОН-2025». У намінацыі «Захавальнікі спадчыны — творцы будучыні» Дыплом першай ступені атрымала кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі, выкладчык Алена Валянцінаўна Свірыдава.
Яе метадычная распрацоўка «Насустрач мастацкаму слову» прадстаўляе сабой сістэматызаваны матэрыял па арганізацыі сустрэч з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі для выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, павышэння чытацкай актыўнасці і папулярызацыі літаратурнай спадчыны малой радзімы.