В колледже прошел конкурс литературных работ «Великая Победа: наследие и наследники». Конкурс посвящен 75-летию Победы в Великой Отечественной войне. В номинациях «75 лет мира на Белорусской земле» («75 гадоў мiру на Беларускай зямлi»); «Послание ветерану» («Пасланне ветэрану!»); «Нам есть с кого брать пример!» («Нам ёсць з каго браць прыклад!») приняли участие учащиеся, посещающие объединение по интересам «Страницы истории». Их работы написаны на основе материала народного музея истории учреждения образования.
Канаш Максім Іванавіч, 63Э
ВАЙНА ДЗІЦЯЧЫМІ ВАЧЫМА
Мы нарадзіліся пад небам, напоўненым спевамі птушак, але вечна будзем захоўваць у сэрцах памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу светлую долю. Будзем слухаць аповеды сведкаў той жудаснай вайны не толькі, каб услаўляць слаўны подзвіг ветэранаў, але і для таго, а каб перадаваць ягосваім нашчадкам. Каб ведалі ўсе наступныя пакаленні, што такое вайна, што давялося перажыць нашым прадзедам і прапрадзедам. Марыць пра тое, каб гэтая навала ніколі не паўтарылася, бо нашы продкі спаўна выпілі чашу гора, пакутаў, выпрабаванняў, стратаў, болю, слёз – усяго, што нясе за сабою вайна. З гэтых расказаў, з ваенных фільмаў, песень, вершаў, апавяданняў і раманаў складаецца наша ўяўленне пра той жудасны час. І ў кожным гэтым адлюстраванні — вайна розная. Пры гэтым мае агульныя рысы і агульны вынік: гэта самае страшэннае, што можа здарыцца з чалавекам. Таго, хто аднойчы перажыў яе, ніколі не пакінуць у думках тыя жудасныя ўспаміны.
Я шмат чуў пра вайну, а нядаўна паглядзеў мастацкі фільм “Кіроўца аўтобуса”, зняты задоўга да майго нараджэння, у 1983 годзе, па матывах аповесці Валянціна Чарных “Няскончаныя ўспаміны пра дзяцінства шафёра міжгароднага аўтобуса” – і адкрыў для сябе новую вайну: вайну вачыма дзіцяці. Галоўны герой – кіроўца аўтобуса – едучы па маршруце “Мінск-Брэст”, назірае за пасажырамі і на фоне іх паводзінаў і ўчынкаў успамінае пра сваё цяжкае ваеннае дзяцінства. Хоць прайшло больш за 40 гадоў, людзі гавораць: “Гэта было да вайны, а гэта – пасля”. А для нас прайшло на 35 гадоў болей, і мы так дзелім гісторыю – гэта яшчэ адно сведчанне таго, што вайна карэнным чынам змяніла лё с не аднаго пакалення. Калі бацька адыходзіў на фронт, хлопчыку было 6 гадоў, а бацьку – 32. Зараз герою 47 – і бацька для яго назаўсёды застаўся маладым, бо ён загінуў на самым пачатку вайны. Маладой засталася і маці… Трапіўшы ў акружэнне, маці ратуе сына, закрываючы яго сваім целам падчас артылерыйскага абстрэлу. У той дзень яна засталася жывой, але ў хуткім часе яе забралі немцы: пасадзілі ў машыну, а маленькі сынок застаўся на дарозе адзін. У адчаі ён прыходзіць у незнаёмы дом, няўмела хрысцячыся, просіць акраец хлеба… Яго забіраюць незнаёмыя людзі, кормяць, астаўляюць начаваць, абяцаюць адшукаць дзеда. Дзед… Гэта асобая гісторыя. Ён быццам бы служыў паліцаям, але на самой справе гэта не так – ён дапамагаў партызанам. Ён вучыць унука не баяцца ніякага ворага, заўсёды заставацца непакораным чалавекам, захоўваць веру і стойкасць духу. Заўсёды заставацца Чалавекам і быць удзячным за тое, што дала Радзіма. Разам яны ставяць крыж у памяць пра бацькоў. Дзед не можа перажыць смерць сваёй дачкі і скалечанае дзяцінства ўнука, таму адпраўляе хлопчыка да дзядзькі, а сам помсціць за гібель родных, адкрываючы агонь па немцах, і гіне сам. Так хлопчык застаўся зусім адзін. Пасля вайны адвучыўся ў рамесленым вучылішчы, стаў кіроўцам аўтобуса, стварыў сям’ю, выгадаваў дачку, дапамагае блізкім. Але вайна яго не адпускае ні на хвіліну.
І для мяне вайна пасля знаёмства з гэтым фільмам таксама набыла іншыя абрысы. Калі нашы продкі, перажываючы вайну ў розным узросце, перамаглі ў ёй, то і мы не мае права падвесці свае сем’і, сваю Радзіму, сваю дзяржаву.
Лахадыр Іван Дзмітрыевіч, 115М
ВЫ ёсць! ВЫ з намі! ВЫ жывы!
Уладзіславу Мікалаевічу Васільеву –
ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, жыхару пасёлка Мар’іна
Паважаны Уладзіслаў Мікалаевіч!
75-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі – яшчэ адна магчымасць узгадаць гераічныя старонкі Вашай ваеннай біяграфіі і выказаць словы ўдзячнасці за тое, што мы жывём у мірны час у вольнай краіне.
Вы былі трошкі старэйшымі за нас, калі жыццё раздзялілася на “да” і “пасля”: пачалася Вялікая Айчынная вайна. Ваша выхаванне не дазволіла зрабіць іншы выбар, як узяць у рукі зброю і ўстаць на абарону Айчыны. На Вашу долю выпалі цяжкія ваенныя выпрабаванні: сражэнні і раненні, голад і холад, блакадны Ленінград і смерць таварышаў, маральныя перажыванні і фізічны боль. На шчасце, Вы ў поўнай меры адчулі радасць Перамогі, раздзялілі яе са знаёмымі і незнаёмымі абаронцамі Радзімы. Вы праявілі свае лепшыя якасці і паказалі гераічны ўзор змагання з ворагам. Вашы шматлікія ўзнагароды ўвасабляюць прыклад мужнасці і патрыятызму.
У складаны час пасляваеннага аднаўлення Вы працягвалі аддана служыць Радзіме, працавалі на яе росквіт. Працавалі самі і вучылі працаваць сваіх выхаванцаў. Вы аздобілі не толькі сваё, але і наша жыццё: сёння мы маем магчымасць не проста любавацца Вашымі работамі, а ў іх прыгажосці адчуваць дабрыню і чэрпаць натхненне на карысныя справы. Мы не проста памятаем пра подзвіг Ваш і Вашых таварышаў. Мы ганарымся Вамі, бо ў Вашай біяграфіі мы бачым подзвігі нашых прадзедаў, якія адваявалі для нас права жыць пад мірным небам, на сваёй зямлі, гаварыць на роднай мове, працягваць традыцыі і развіваць культуру.
Яскравым прыкладам сапраўднага кахання і вернасці стала для нас Ваша сям’я. Болей за 70 гадоў Вы застаецеся сапраўдным абаронцам сваіх жанчын: жонкі , нявесткі, унучак, праўнучкі і прапраўнучак! Усе гэтыя гады напоўнены каханнем, пяшчотай, дабрынёй, адказнасцю.
Мы ганарымся асабістым знаёмствам з Вамі, удзячны лёсу, што Вы ёсць у нашым жыцці. І ў сваю чаргу абяцаем рабіць усё, каб Вы былі ўпэўненымі ў нашай шчырасці і дабрыні. Верым, што ў нашых словах Вы чуеце не толькі віншаванне і самыя лепшыя пажаданні, але і словы ўдзячнасці за Ваш бессмяротны подзвіг і вялікую Перамогу, за тое, што мы не ведаем пакут вайны, за тое, што сваім жыццём мы абавязаны Вам і Вашым ваенным таварышам.
Дзякуй, што ВЫ ёсць, што ВЫ з намі, што ВЫ жывы!