Музейны ўрок “Героі не паміраюць. Яны ў нашай памяці жывуць”
Новы навучальны год для навучэнцаў групы 66А пачаўся з музейных заняткаў. Першы ўрок на тэму “Героі не паміраюць. Яны ў нашай памяці жывць” арганізавала і правяла кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдава А.В.
Гэта была інтэрактыўная гутарка, прысвечаная подзвігу Міхаіла Рудовіча – героя, імем якога названа цэнтральная вуліца пасёлка Мар’іна. У маі 2020 года адзначалася 100-годдзе з дня расстрэлу Дукорскіх партызанаў, а 15 лістапада мы будзем адзначаць 120-годдзе з дня нараджэння Міхаіла Рудовіча. Падчас выхаваўчага мерапрыемства былі выкарыстаны музейныя экспанаты, якімі папоўніўся фонд музея за апошні час, дзякуючы плённай працы навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднанне па цікавасцях “Старонкі гісторыі”: копіі артыкулаў газет і часопісаў 1920-30гг, прысвечаныя ўзгаданым падзеям.
Змест першага ўрока садзейнічаў выхаванню пачуцця гонару і вялікай павагі да сапраўдных герояў свайго часу. На думку арганізатара, падобныя мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення.