Экскурсія ў музей Якуба Коласа

Экскурсія ў музей Якуба Коласа

23 мая 2023 года навучэнцы 125М групы з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску. Пазнаёміліся з цікавай і незвычайнай гісторыяй  дома народнага паэта, дзе прайшлі апошнія гады яго жыцця. Асаблівую цікавасць выклікалі мемарыяльная частка музея, а таксама экспазіцыя, прысвечаная аўтамабілям Якуба Коласа. У мемарыяльнай часты прадстаўлены асабістыя рэчы Якуба Коласа, посуд, мэбля, іншыя прадметы інтэр’ера, якімі карыстаўся знакаміты паэт, члены яго сям’і і шматлікія госці, што бывалі ў гэтым доме, найперш – калегі-пісьменнікі. Дзякуючы экскурсаводу інакш адкрылася і кніжная спадчына пісьменніка. Вельмі захапляльна расказалі наведвальнікам пра знакамітыя творы Якуба Коласа: паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”,  трылогію “На ростанях” – пра кожны з гэтых твораў навучэнцы даведаліся нейкі невядомы раней факт, пра які не прачытаеш у падручніку.