Экскурсия

Навучэнцы 112м групы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Асаблівую цікавасць выклікала выстава “Нацыя кніг”, на якой прадстаўлена адзіная кніга трэцяга Статута ВКЛ у Беларусі з першага выдання на старабеларускай мове. Навучэнцы нашага каледжа атрымалі магчымасць убачыць адзіны ў Беларусі вышэйшы заканадаўчы акт Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага — Статут ВКЛ 1588 года.

Кніга была выдадзена на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў у Вільні. Дзякуючы ахвяраванням у 2012 годзе адзін з асобнікаў Статута быў выкуплены.

Адкрыццём сталі і рэдкія выданні Магілёўскай кансісторскай друкарні XVIII cт. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія выстаўлены ўпершыню.

 

А за  паменшанай копіяй друкарскага станка часоў Скарыны ўсе жадаючыя адчулі сябе сапраўднымі друкарамі!