3 лістапада 1882 года нарадзіўся Народны паэт Беларусі Якуб Колас. У дзень 139-й гадавіны з дня нарадджэння паэта навучэнцы 65Э групы наведалі экспазіцыю ў мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея “Якуб Колас. Людзі і прырода краю”. Навучэнцы не толькі пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі Якуба Коласа, але і даведаліся, што звязвала знакамітага беларускага пісьменніка з Пухавіччынай, а таксама атрымалі ўнікальную магчымасць дакрануцца да асабістых рэчаў Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча.
Трэба адзначыць, што імя Якуба Коласа ўпісана і ў гісторыю нашай установы адукацыі: яго дзядзька, Адам Юр’евіч Міцкевіч, 100 гадоў таму выкладаў тут матэматыку і ўзначальваў вучэбную частку. Доўгі час мы падтрымліваем сувязь са сваякамі Якуба Коласа. Гасцямі нашага каледжа неаднаразова былі сын, Міхась Канстанцінавіч, унучкі, Марыя Міхайлаўна і Вера Данілаўна – гэтаму прысвечана публікацыя ў акаунце народнага музея ў Instagram. Наша імя — muzei145. Далучайцеся да нас, каб першымі даведвацца пра цікавасці і навіны ў нашым жыцці!