Дзень народнага адзінства

Дзень народнага адзінства

Навучэнцы каледжа прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія прыўрочаны Дню народнага адзінства. Напярэдадні свята навучэнцы першага курса далучыліся да патрыятычнай акцыі, якая ў чацвёрты раз праходзіць у нашай краіне, — прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце. Разам з кіраўніком народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдавай А.В. напісалі, праверылі і прааналізавалі тэкст «Дзень народнага адзінства». У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі прайшлі тэматычныя кантактныя экскурсіі “Героі не паміраюць. Яны ў памяці нашшай жывуць”. Усе жадаючыя сыгралі ў інтэрактыўную гульню “Ключ да адзінства”, якую падрыхтавала Свірадава А.В. падчас правядзення мерапрыестваў удзельнікі дэманстравалі не толькі свае веды па гісторыі, але і праяўлялі лепшыя якасці агульнасці патрыятызму, еднасці ў дасягненні якасных вынікаў.