Тыдзень бацькоўскай любові  ў народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі

Тыдзень бацькоўскай любові  ў народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі

Тыдзень бацькоўскай любові  прайшоў у народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі з 14 да 21 кастрычніка. У гэты час па ініцыятыве кіраўніка народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдавай А.В. былі праведзены розныя па форме і зместу мерапрыемствы, аб’яднаныя агульнай мэтай: папулярызацыя сапраўдных сямейных каштоўнасцей, развіццё цікавасці да вывучэння гістарычнай спадчыны, фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў навучэнцаў.

Тыдзень бацькоўскай любві  — гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі сям’і ў развіцці грамадства. А ўсе праведзеныя мерапрыемствы дазваляюць укараніць гэтую думку ў свядомасці падрастаючага пакалення.

У святочныя дні – Дзень маці і Дзень бацькі – навучэнцы стваралі паштоўкі праз воблака слоў і адпраўлялі іх бацькам пасродкам месенджараў. Адваротная сувязь паказала, што бацькі перажылі кранальныя моманты ў сваім жыцці, калі чыталі цёплыя словы сваіх сыноў, адрасаваныя толькі ім.

Падчас інтэрактыўнай гутаркі “Прафесія ў спадчыну” Свірыдава А.В. расказала пра бацькоў і дзяцей, аб’яднаных працай у каледжы. Падзялілася цікавасцямі са сваёй працоўнай біяграфіі.

На сустрэчы з беларускім пісьменнікам Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам навучэнцы даведаліся пра сямейныя адносіны ў творах беларускіх пісьменнікаў.

Інтэрактыўная віктарына “Хто? Калі? Для каго?” дазволіла праявіць не толькі веды, але і кемлівасць і спрытнасць у адказах на цікавыя пытанні пра сямейныя традыцыі.

Тыдзень бацькоўскай любві стаў своеасаблівым сродкам умацавання сямейных традыцый, духоўных каштоўнасцей чалавека, усталявання больш цёплых, сардэчных адносінаў паміж бацькамі і дзецьмі.