4 красавіка — 70 год з Дня нараджэння
Уладзіміра Сцяпанавіча Глушакова,
беларускага пісьменніка, журналiста, публiцыста
выпускніка Мар’інагорскага тэхнікума 1976 года
Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў нарадзіўся 4 красавіка 1952 года ў г. Давыд-Гарадку Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння СШ № 1 г. Давыд-Гарадка (1969) паступіў у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. У маі 1971 года прызваны ў Савецкую Армію. Пасля дэмабілізацыі працаваў слесарам-зборшчыкам на Мінскім трактарным заводзе, электракаршчыкам на маторным заводзе (1973–1979). Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ. У 1982 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага.
Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса “Нёман” (1979–1988), у часопiсе “Беларуская думка” (1991–1999), намеснiкам мiнiстра iнфармацыi РБ (1999–2001), намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты”, у Iстытуце сацыяльна-палiтычных даследаванняў пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта РБ.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 года.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii РБ 1998 года за значныя работы галіне журналістыкі.
Пачаў пісаць вершы і допісы ў раённую пухавіцкую газету “Сцяг працы” пад час вучобы на агранома. З першымі публікацыямі ў рэспубліканскім друку выступіў у 1974 годзе. Пiша на рускай i беларускай мовах. Уваходзіў у літаратуру як пісьменнік-нарысіст, аўтар сваеасаблівага жанра, у якім спалучаюцца дакументальны пачатак і мастацкая творчасць. Удзельнік VІ Усесаюзнай нарады маладых пісьменнікаў у 1975 годзе. Аўтар аповесцей “Семена” (1981), “Капли” (1984), дакументальнай аповесці “Тёплые листья тополей” (1984), раманаў “Цветение калины” (1987), “На круги своя” (1990), шэрагу нарысаў i iнш.
Увагу пісьменніка прыцягвае жыццё рабочага люду. Вобразы будаўнікоў, зборшчыкаў, інжынераў, праблемы маладых кадраў падаюцца з веданнем справы. Яго проза вызначаецца прынцыповасцю і грамадзянскай адказнасцю, строгай патрабавальнасцю, яркай публіцыстычнасцю, уменнем схопліваць жыццё у самых істотных праявах. Стыль пісьменніка вылучаецца глыбокім псіхалагізмам, пранікнёным лірызмам.
Творы Уладзіміра Глушакова – “Семена”, “Фрэскі Пагарыння”, “Пагарынская Венецыя” і іншыя – нясуць краязнаўчыя звесткі пра Давыд-Гарадок. Аўтар увёў у мастацкую літаратуру дакладнае апісанне палескага мястэчка, характэрную мясцовую гаворку гарадчукоў – жахароў Давыд-Гарадка, яго мікратапонімы: Мельнікі, Камора, Радзічы, Лужок, Выган, Старык i iнш. Яго родны Давыд-Гарадок паўстае на старонках твораў нібыта з дзіцячай мройнай казкі, поўнай сонечнага святла, трапяткой дабрыні і людской шчырасці. Праз успаміны аўтара пра бабулю, пра вядомага ўсёй ваколіцы дзеда-рыбака ўзнікае вобраз Радзімы, вобраз Бацькаўшчыны.
Творы У. С. Глушакова
- Семена : повесть / В. Глушаков. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1981. 199 с. (Первая книга прозаика).
- Тёплые листья тополей : докум. повесть / В. Глушаков. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1984. 254 с.
- Тёплые листья : повесть / В. Глушаков. Москва : Молодая гвардия, 1984.
- Цветение калины : роман / В. Глушаков. Минск, 1987. 317 с.
- На круги своя : роман / В. Глушаков. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1990. 301 с.
- Гарынская падкова : [нарыс] / У. Глушакоў // Знак бяды : Пісьменнікі, вучоныя, публіцысты пра экалогію. Мінск, 1990. С. 286–309.
- Фрэскi Пагарыння : [з гiсторыi Давыд-Гарадка] / У. Глушакоў // Маладосць. 1992. № 8. С. 177–194; № 9. С. 187–205.
- Расплата : сямейная хронiка : [Пагарынская Венецыя ; Расплата ; Фрэскi Пагарыння] / У. Глушакоў. Мiнск, 1993. 414 с.
- Тараканы… в микрофоне : (публицистика) / В. Глушаков. Брест, 1995. 83 с.
- Чарнобыльскі шлях пралягае праз сэрца : [нарыс пра маці] / У. Глушакоў // Публицисты : [очерки]. Минск, 2000. С. 101–112.
- Развiтанне на пачатку вясны : сямейная хронiка : [Насенне ; Расплата ; Фрэсцкi Пагарыння ; Чарнобыльскi шлях] / У. Глушакоў. Мінск : Юнацтва, 2001. 511 с.
- Новая Беларусь / У. П. Вялічка, В. А. Шырка, У. С. Глушакоў. Мінск : Беларусь, 2001. 398 с.
- Рызыкант : з цыкла “Гарадчукі” : [апавяданне] / У. Глушакоў // ЛiМ. 2003. 14 лют. С. 12.
- “Фігавы” электралічыльнік : [апавяданне] / У. Глушакоў // Народная газета. 2002. 23 лістап.
- Ода Гарадку Давыдаву : эсэ / У. Глушакоў // Народная газета. 2003. 18 крас. С. 12–13.
- Чернобыльский шлях : повествование в новеллах / В. Глушаков // Братина : лит.-худож. и обществ.-публицист. альманах. Москва, 2003. Вып. 2. С. 84–106.
- Рызыкант ; Нармальны ход ; Вулляна : [апавяданнi] / У. Глушакоў // Тураўшчына : мiнулае, сучаснасць, будучыня. Мінск, 2007. Вып. 6. С. 281–285.
- Зборнiк прозы / У. Глушакоў, А. Крэйдзiч. Мiнск : Беларусь, 2012. 360 с. Са зместу: Фрэскi Пагарыння ; Жыццявiр ; Блiкi : [аповесцi] / У. Глушакоў.
Аб жыцці і творчасці У. С. Глушакова
- Уладзімір Глушакоў // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 503–505.
- Глушаков Владимир Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 58.
- Глушакоў Уладзiмiр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 305.
- Глушакоў Уладзiмiр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 2. С. 225–226.
- Уладзімір Глушакоў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік. Мінск, 1994. С. 145–146.
- Сенькавец, У. А. Гарадчукі вачыма Уладзіміра Глушакова / У. А. Сенькавец // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубл. навуковай канферэнцыі. Брэст, 20–21 сак. 2008 г. Брэст, 2008. С. 245–248.
- Сенькавец, У. А. Літаратурная Століншчына / У. А. Сенькавец // Берасцейскі хранограф : зб. навук. прац. Брэст, 2004. Вып. 4. С. 290–313.
- Глушаков, В. С этого пути не свернём : [откровенный разговор с писателем] / В. Глушаков // Белорусская нива. 2004. 12 окт.
- Целяшук, В. З нагоды юбілею : [да 50-годдзя У. С. Глушакова] / В. Целяшук // Чырвоная змена. 2002. 6 крас. С. 2.
- Шырко, В. Калі цвіце каліна : [да 50-годдзя У. С. Глушакова] / В. Шырко // Народная трыбуна. 2002. 6 крас.
- Сейбіт па жыцці… : [да 50-годдзя У. С. Глушакова] // Народная газета. 2002. 6 крас. С. 8.
- Яскевіч, А. У згодзе з міласэрнасцю і высокароднасцю : [аб творчасці У. С. Глушакова] / Алена Яскевіч // Беларуская думка. 2002. № 3. С. 166–171.
- Яскевiч, А. У святле высокага iдэалу : Развагi пра творчасць Уладзiмiра Глушакова / Алена Яскевiч // Роднае слова. 2002. № 4. С. 21–23.
- Глушакоў, У. З чаго пачынаецца Бацькаўшчына… / У. Глушакоў ; гутарыла М. Панова // Звязда. 2001. 15 мая. С. 6.
- Глушакоў, У. У святле высокага ідэалу / У. Глушакоў ; гутарыў А. Кузьмін // Народная газета. 2001. 17 жн. С. 12–13.
- Глушакоў, У. Хваласпеў яе Вялікасці Жанчыне Пагарынскай / У. Глушакоў ; запісала В. Былічава // Алеся. 2001. № 10. С. 6–7.
- Галубіцкая, М. Сага аб Пагарынні : [аб творчасці У. С. Глушакова] / Мiлена Галубіцкая // ЛiМ. 2001. 1 чэрв. (№ 22–23). С. 6; Народная трыбуна. 2001. 30 чэрв.
- Сенькавец, У. Боль за родную зямлю : [край у творах У. Глушакова] / Уладзімір Сенькавец // Праневіч, Г. Зямля, прырода, людзі ў духоўнай культуры Беларусі / Г. Праневіч, У. Лебедзеў, У. Сенькавец. Брэст, 1999. С. 86–93.
Выкарыстаны матэрыял, падрыхтаваны Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/405-4-krasavika-2012-g-60-gadou-z-dnya-naradzhennya-uladzimira-stsyapanavicha-glushakova-1952-pismennika-zhurnalista-publitsysta/405-4-krasavika-2012-g-60-gadou-z-dnya-naradzhennya-uladzimira-stsyapanavicha-glushakova-1952-pismennika-zhurnalista-publitsysta