80-годдзе Хатынскай трагедыі
22 сакавіка 1943 года адбылася трагедыя ў Хатыні. У 2023 годзе мы адзначаем сумную дату – 80-годдзе
Хатынскай трагедыі. У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прыўрочаныя трагічнай даце. Навучэнцы, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Старонкі гісторыі”, падрыхтавалі тэматычную прэзентацыю, дзе матэрыял суправаджаўся песнямі пра Хатынь у выкананні беларускіх спевакоў. Быў арганізаваны прагляд фільма “Ідзі і глядзі”. Кіраўнік народнага музея Свірыдава А.В. расказала пра спаленыя вёскі ў Пухавіцкім раёне.
Першакурснікі далучыліся да літаратурнага марафона да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон», абвешчанага Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго сутнасць — стварэнне вершаў, апавяданняў, эсэ, навелаў, мастацкіх нарысаў, непасрэдна звязаных з лёсам Хатыні і яе жыхароў, а таксама іншых яе “вогненных сясцёр”. Лепшыя творы размешчаны ў адпаведнай рубрыцы на сайце аддзялення. Навучэнцы першага курса не проста прачыталі гэтыя творы, а ў чарговы раз прапусцілі праз свае сэрцы і душы жах Хатынскай гісторыі.