Маленькае падарожжа з вялікім значэннем
27 лістапада першакурснікі з кіраўніком народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдавай А.В. здзейснілі маленькае падарожжа па галоўным праспекце сталіцы нашай краіны. Яны прайшлі паўз тэатр опера і балета, парк імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны цырк, пачат дарог Беларусі, зазірнулі на Востраў слёз. Каля кожнага аб’екта навучэнцы пачулі які-небудзь цікавы факт. Напрыклад, што поўная назва тэатра — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета; што менавіта ў гэтым парку знаходзіцца музей Янкі Купалы; што зала ў цырку змяшчае больш за паўтары тысячы месцаў. Асаблівай увагі заслугоўвае наведванне Вострава мужнасці і смутку, вядомага як Востраў слёз. Будоўля гэтага комплекску пачалася яшчэ да завяршэння вайны ў Афганістане. А зараз ён з’яўляецца сімвалам памяці пра ўсе інтэрнацыянальныя канфлікты, у якіх прымалі ўдзел нашы суачыннікі.
Вандроўка была маленькай – усяго 5 тысяч крокаў, але навучэнцам спадабалася адкрываць для сябе новыя факты пра цудоўны горад Мінск.