Як сустрэнеш Новы год…
Навучэнцы, якія наведваюць аб’яднанне па цікавасцях “Старонкі гісторыі”, якое працуе ў народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі сустрэлі Новы 2024 год. Разам з кіраўніком музея Свірыдавай А.В. упрыгожылі месца святкавання, падрыхтавалі атрыбуты свята. Самай цікавай цацкай стаў ёлачны шарык “2024 — год якасці”.
Усе жадаючыя паўдзельнічалі ў цікавым мерапрыемстве “Як сустрэнеш Новы год…”. Прысутныя пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Новага года на Беларусі: даведаліся, у якія яшчэ даты наступаў новы год; хто такі Зюзя і чым ён адрозніваецца ад Дзеда Мароза; праслухалі тэматычныя песні на словы беларускіх паэтаў.
Навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне “Так” ці “Не” і зарабілі салодкія падарункі. Усе прысутныя атрымалі прадказанні на наступаючы год, пажаданні, якія падрыхтавалі выкладчыкі.
P.S. Свірыдава А.В. і наведвальнікі аб’яднання па цікавасцях “Старонкі гісторыі” віншуюць з надыходзячым Новым годам і жадаюць, каб новы год прынёс тое, што трымае ў корані “дабро” – а гэта дабрыня, дабрабыт, добрыя навіны, добрыя падзеі і добрае здароўе!