Да 135-годдзя з Дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

У 2017 годззе наша краіна адзначае 135-годдзе з Дня нараджэння Народны паэта Беларусі, славута Песняра роднай зямлі Якуба Коласа. Навучэнец 59э групы, член аб’яднання па інтарэсах “Старонкі гісторыі” Аляксей Кабак прыняў удзел у абласным этапе фестываля “АРТ-вакацыі”, прапанаваўшы увазе журы творчую работу на тэму “Рэцытацыя. Славутыя песняры. Роднай нівы я мільённая часціна. Індывідуальнае чытанне верша Якуба Коласа “Мой дом”. Праект, выкананы пад кіраўніцтвам кіраўніка аб’яднання Свірыдавай А.В. і з дапамогай відэааператара Кораня М.А., адзначаны Дыпломам ІІІ ступені.

Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Старонкі гісторыі”, выкладчык беларускай мовы і літаратуры  Свірыдава А.В. таксама прыняла ўдзел у фестывалі і распрацавала віктарыну “Пясняр роднай зямлі. Жыццё і творчасць Якуба Коласа”. Яе работа адзначана Дыпломам ІІ ступені.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ! Імя Якуба Коласа цесна звязана з гісторыяй нашай навучальнай установы. Дваюрадны дзядзька па матчынай лініі Адам Юр’евіч Міцкевіч выкладаў матэматыку і ўзначальваў вучэбную частку ў 1920-ыя гады.

 

Малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, унучка  Народнага паэта Марыя Міхайлаўна Міцкевіч –  частыя госці ў сценах нашага каледжа. Штогод у нашай навучальнай установе праходзіць свята “Каласавіны” з удзелам членаў сям’і Якуба Коласа.

 

Наведвала нас і яшчэ адна ўнучка паэта – Вера Данілаўна Міцкевіч – дачка старэйшага сына Якуба Коласа Данілы.

Дарэчы сказаць, нашчадкі Якуба Коласа па жаноцкай лініі не бяруць прозвішча мужа, калі ўступаюць у шлюб, а захоўваюць сваё – Міцкевіч.