Глушаков Владимир Степанович

7 красавіка  – 65 год з Дня нараджэння

Уладзіміра Сцяпанавіча Глушакова,

беларускага пісьменніка,

выпускніка Мар’інагорскага тэхнікума 1976 года

Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў нарадзіўся ў 1952 годзе ў старажытным палескім мястэчку Давыд-Гарадок, там жа скончыў сярэднюю школу. Затым вучыўся ў Мар’інагорскім саўгасе-тэхнікуме, у Белдзяржуніверсітэце. У 1981 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага ў Маскве.

Працаваў у часопісе «Нёман», у «Беларускай думцы»… Пасля службы ў арміі працаваў на Мінскім трактарным і маторным заводах. З 1991 года – першым намеснікам міністра інфармацыі РБ, першым намеснікам галоўнага орэдактара выдання “Народная газета”.

Выдаў кнігі прозы «Насенне», «Тёплые листья тополей», «Цветение калины», «На круги своя», «Расплата» (1993), «Развітанне на пачатку вясны» (2001) і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Республікі Беларусь.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (Мінскае гарадское аддзяленне).