Кароткі змест даследчай работы навучэнца 112м групы Арцёма Бачарова на тэму “Беларускія пісьменнікі ў гісторыі каледжа”
Установа адукацыі “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка” мае слаўную 140-гадовую гісторыю. Пачыналася ўсё ў 1876 годзе з адкрыцця сельскагаспадарчай школы, каб трапіць у якую трэба было здаваць уступныя экзамены. Сярод іншых уменняў будучыя навучэнцы павінны былі ўмець чытаць, пісаць без грубых арфаграфічных памылак, ведаць чатыры асноўныя арыфметычныя дзеянні.
У каледжы шмат увагі адводзіцца не толькі навучанню, але і выхаванню, якому істотна садзейнічае такая вучэбная дысцыпліна як літаратура. Толькі ў гэтым годзе навучэнцы і выкладчыкі тройчы сустракаліся з сучаснымі беларускімі аўтарамі, нашых выхаванцаў зацікавіла пытанне, як вывучалі літаратуру ранейшыя навучэнцы, ці былі ў іх такія магчымасці, як цяпер.
Мэта даследчай работы:
- знайсці і апрацаваць інфармацыю пра беларускіх пісьменнікаў, якія мелі дачыненне да адукацыйнага працэсу ў навучальнай установе;
- абагульніць матэрыял пра творчасць гэтых пісьменнікаў;
- прыцягнуць увагу навучэнцаў да гісторыі адной са старэйшых навучальных устаноў краіны.
- Метады, выкарыстаныя для стварэння работы:
- работа з архіўнымі крыніцамі і музейнымі экспанатамі;
- агляд і сістэматызацыя матэрыяла з інтэрнет-крыніц;
- выкарыстанне матэрыялу розных жанраў: інтэрв’ю, публікацыі перыядычнага друку, вывучэнне мастацкіх твораў, знаёмства з сямейнымі фотаархівамі выкладчыкаў.
- Быў праведзены эксперымент: у групах першага курса задавалі пытанне: “Якіх беларускіх пісьменнікаў Вы ведаеце?”. На першым месцы ва ўсіх чатырох групах быў адказ: “Якуб Колас”.
Імя знакамітага пісьменніка Беларусі звязана з гісторыяй нашай навучальнай установы. У 1918 годзе выкладчыкам матэматыкі Мар’інагорскага сярэдняга сельскагаспадарчага вучылішча быў Адам Юр’евіч Міцкевіч – дваюрадны дзядзька Якуба Коласа па матчынай лініі. У сакавіку 1921 года вучылішча было пераўтворана ў Мар’інагорскі тэхнікум, у якім Адам Юр’евіч Міцкевіч займаў пасаду загадчыка навучальнай часткі.
У апошнія гады частым госцем у каледжы з’яўляецца малодшы сын Якуба Коласа – Міхась Канстаніцінавіч Міцкевіч. Доктар тэхнічных навук у галіне металаапрацоўкі, майстар спорта па стэндавай стральбе, галоўны герой паэмы Якуба Коласа “Міхасёвы прыгоды”, напісанай на Пухавіцкай зямлі, у вёсцы Талька, дзе любіў адпачываць Якуб Колас з сям’ёй. З удзелам Міхася Канстанцінавіча ў каледжы праходзіць традыцыйнае свята, прыўрочанае дню нараджэння Якуба Коласа, “Каласавіны”. Як правіла, разам з ім прыязджае дачка – унучка вядомага паэта – Марыя Міхайлаўна Міцкевіч.
Сустракалася з навучэнцамі нашага каледжа і яшчэ адна ўнучка Якуба Коласа – дачка яго старэйшага сына Данілы – Вера Данілаўна Міцкевіч. Вера Данілаўна ўдзельнічала ў Чыгрынаўнаскіх чытаннях, прысвечаных памяці Народнага пісьменніка Беларусі Івана Гаўрылавіча Чыгрынава. Менавіта яна адшукала і прадставіла інфармацыю пра дзейнасць Адама Юр’евіча Міцкевіча ў якасці выкладчыка матэматыкі нашай навучальнай установы.
У той час, калі навучальнай часткай у тэхнікуме загадваў Адам Юр’евіч Міцкевіч, беларускую літаратуру выкладаў Васіль Савіч Гарбацэвіч. Ён быў асабіста знаёмы з героем Грамадзянскай вайны, навучэнцам тэхнікума ў 1918-1920 гг. Міхаілам Рудовічам. Подзвігу шаснаццаці дукорскіх партызанаў, сярод якіх быў Міхаіл Рудовіч і іншыя студэнты тэхнікума, Васіль Гарбацэвіч прысвяціў п’есу “Чырвоныя кветкі Беларусі”. Пазней, у канцы 1960-х гадоў, выкладчык Уладзіслаў Мікалаевіч Васільеў з навучэнцамі групы, дзе быў класным кіраўніком, паставіў гэтую п’есу на сцэне клуба тэхнікума.
Дарэчы сказаць, што імем Міхаіла Рудовіча названа не толькі вуліца, на якой размясціліся вучэбныя карпусы і жылыя дамы пасёлка Мар’іна, але і бібліятэка каледжа.
Бібліятэка ў нашай навучальнай установе дзейнічала з самага адкрыцця сельскагаспадарчай школы, была поўнасцю знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля адноўлена. Зараз бібліятэчны фонд налічвае 57 200 экзэмпляраў, фонд мастацкай литаратуры – 8 100. У фондзе бібліятэкі ёсці кнігі беларускага аўтара Захара Якаўлевіча Біралы. Сябра Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён быў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Мар’інагорскім тэхнікуме з 1945 да 1971 года.
З 1977 да 1995 года намеснікам дырэктара на вучэбнай рабоце працаваў Уладзімір Кірылавіч Сяркоў – родны брат дзіцячага беларускага пісьменніка Івана Сяркова, які з’яўляецца аўтарам серыі дзіцячых кніг пра вайну “Мы з Санькам…”
Ужо 32 гады, з 24 снежня 1984 года, наша навучальная ўстанова носіць імя Героя Савецкага Саюза, выпускніка тэхнікума 1927 года, Уладзіміра Елісееевіча Лабанка. Ён добра сябраваў з Народным паэтам Беларусі Пятрусём Броўкам. Бываючы ў музеі Народнага паэта Беларусі Пятруся Броўкі, які знаходзіцца ў Мінску, у экспазіцыі можна ўбачыць фотаздымкі, на якіх разам знаходзяцца Пятрусь Броўка і Уладзімір Лабанок.
Каледж актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскай праграме па папулярызацыі беларускай мовы ў жыцці грамадства і пашырэнні сферы яе выкарыстання сярод насельніцтва. Адным з пунктаў гэтай праграмы з’яўляецца арганізацыя сустрэч з сучаснымі беларускімі аўтарамі.
Частымі гасцямі і добрымі сябрамі каледжа сталі Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк. Апошні прысвяціў нашай навучальнай верш.
За апошнія гады гасцямі нашай навучальнай установы былі Алесь Камароўскі, Мікола Маляўка, Уладзімір Скарынкін, Генрых Далідовіч,
Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Скарынкін, Уладзімір Гілеп, Радзім Гарэцкі, Васіль Жуковіч, Міхась Скобла, Сяргей Законнікаў, Аляксей Нежавец, Анатоль Зэкаў, Алесь Пісарык, Уладзімір Белавусаў.
- Вынікі:
- гісторыя навучальнай установы сапраўды не толькі доўгая, але і багатая і цікавая;
- адукацыйны працэс складаецца не толькі з навучання, але і выхавання;
- вучэбная дысцыпліна “Літаратура” з’яўляецца дзейсным сродкам выхавання усебакова развітай асобы будучага спецыяліста;
- вучыцца ў УА “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка” карысна, цікава, займальна, адказна.